Новае шчасце

← к Стихам
Дорогие друзья! Поддержите, пожалуйста, проект - это важно для его развития!
Мне не трэба новага шчасця,
Мне б старое сваё захаваць…
Вось яшчэ адзін год пачаўся,
Хтосці ў голас, а хто адмаўчаўся,
А кагосці цяпер не дастаць.
Я не прагну Каляднага цуду,
Але мары сваёй не згубіў…
Я ранейшым ужо не буду –
Солі прыкладна каля пуду
З’еў і горкай вадой запіў.
І даўно б ужо з’ехаў з глузду
(Схільнасць ёсць – я б, паверце, змог),
Бо выдатных падзей не густа,
І кранаюць усмешкай вусны
Толькі дзеці, сям’я і Бог.
Мне не трэба новага шчасця,
Мне б старое сваё захаваць,
Мне б старое сваё — захаваць…